«Візуальныя лісты вёскі Плашкяй» Рамуалдаса Вайткуса
06.05.2016 | 0

«Візуальныя лісты вёскі Плашкяй» Рамуалдаса Вайткуса

Літаратурны музей Петруся Броўкі 14 мая распачынае начны музейны рух з адкрыцця выставы літоўскага фатографа Рамуалдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй».

«Вёска змяняецца – частка іх проста знікае, паколькі многія жыхары эмігруюць, а, вярнуўшыся з-за мяжы, яны ствараюць ўжо іншую вёску і іншае асяроддзе. Праз 10 - 15 гадоў такіх сюжэтаў ўжо не застанецца», –  кажа Рамуалдас Вайткус.
Выстава «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй» – гэта цыкл сацыяльнай фатаграфіі працягласцю амаль у 12 гадоў пра жыццё жыхароў вёскі, пра іх побыт, традыцыі і навакольні свет, а таксама пра стасункі паміж сабой.
Тут вы не знойдзеце пастановачнай фатаграфіі альбо прыгожа зрэжысаванага кадра – усё захавана ў цяперашнім часе, як яно ёсць на самой справе. Аўтара цікавіць гісторыя жыцця кожнага чалавека, таму да фатаграфій прыкладаюцца і кароткія апісанні. Гэта дазваляе шырэй зірнуць на сутнасць сітуацыі і яе значнасць.

Рамуалдас Вайткус актыўна ўдзельнічае ў жыцці літоўскай фатаграфіі з 1998 года. Ён кіруе Таўрагским клубам фатографаў Fotojūra, моладзевай фота-відэастудыяй Kadras, арганізуе персанальныя і групавыя выставы літоўскіх і замежных аўтараў.

Фатографам створаны наступныя серыі: «Псіханеўралагічны пансіянат у Адакаве» (1999), «Будні Тыльзіта» (2000-2003), «Успаміны пра ЗША» (1995-2003), «Візуальныя лісты вёсцы Плашкяй» (2004-2007 г.), «Маршчыністы час» (2004-2013 года).

Фотамастак падрыхтаваў 10 персанальных выстаў. Перыядычна ўдзельнічае ў калектыўных праектах у Літве і за яе межамі (Польшча, Германія, Расія, Беларусь, Латвія, ЗША).

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.