Вёскі, што праглынуў горад
16.08.2016 | 0

Вёскі, што праглынуў горад

18 жніўня галерэя “ТУТ. БАЙ” запрашае на паседжанне клуба гісторыі горада Мінска пад назвай "Вёскі, што праглынуў горад”.

На паседжанні асноўнымі выступоўцамі і знаўцамі тэмы "Вёскі Мінска" будуць І. Сацукевіч (гiстарычны блок i тапанiмiка) і А. Лычаўка (iнтэрактыўная мапа былых вёсак, што ўвайшлі цяпер у склад сталіцы Беларусі).
Дапоўняць унікальные матэрыялы сваім асабістым архіўным рэсурсам і расповядам пра ўласны вопыт працы з вёскамі архітэктар Любоў Нардштэйн і мастак Максім Петруль.
Клуб будзе вельмі удзячны нашым слухачам і гасцям за матэрыялы і фотаздымкі, звязаныя з "Вёскамі Мінска". Прыходзьце і прыносьце. Паглядзім разам, пракаментуем, успомнім. Да сустрэчы!

На фота: афармленне станцыі метро "Грушаўка", Мінск. Аўтар Максім Петруль, мастак, дызайнер, скульптар, карэнны жыхар Грушаўкі.

Меркаванне на тэму.

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.