World Press Photo ў Мінску
04.05.2016 | 0

World Press Photo ў Мінску

Выстава WPP пройдзе ў Мінску трэці раз.

Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» — фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPP-2016, а затым выстава на працягу года праедзе па 100 гарадах 45 краін.

World Press Photo — гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-квартэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснаваная у 1955 годзе арганізацыя займаецца правядзеннем найбуйнейшга конкурсу, перамога ў якім з'яўляецца самай прэстыжнай узнагародай ў галіне фотажурналістыкі.

У гэтым годзе журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны. Усяго на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак 5775 фатографаў са 128 краін.

Здымкі надрукаваныя на шырокафарматных прынтарах Canon і планшэтных прынтарах фірмы Océ Arizona, якая з’яўляецца часткай Canon Group.

Выстава арганізавана пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. 

На сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў. 

4 МАЯ, 19.00 — 24 МАЯ
Наведванне платнае: 40 000 руб.
Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16.

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.