Запрашаем на Купальскую ноч у Купалавым доме
14.06.2016 | 0

Запрашаем на Купальскую ноч у Купалавым доме

21 чэрвеня а 19 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на Купальскаю ноч у Купалавым доме, якая адбудзецца напярэдадні дня нараджэння Янкі Купалы.

...Купальская ноч лічылася часам цудаў: толькі ў гэтую ноч быццам бы расцвітала чарадзейная папараць-кветка, паданне пра якую ўвасобіла мару чалавека пра шчаслівае жыццё. З гэтай легенды пачынаецца мастацкі свет Янкі Купалы...

Адкрыецца свята інтэрактыўнай гульнёй-віктарынай «У пошуках папараць-кветкі» на прызы ад музея Песняра. Да ўдзелу запрашаюцца сямейныя і сяброўскія каманды, якія з дапамогай пуцяводніка адшукаюць музейныя прадметы ў сучасных экспазіцыйных залах. У парку імя Янкі Купалы ля ганку музея адбудзецца «Купальская містэрыя» у выкананні гурта «Талака» пад кіраўніцтвам В.В. Калацэя і Т.А. Пладуновай кафедры этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Удзельнікаў свята чакаюць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў і старадаўніх песнях і танцах.

УВАХОД — вольны!

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.