Getty Images: гранты для фатографаў (да 13 мая)
12.04.2015 | 0

Getty Images: гранты для фатографаў (да 13 мая)

Амерыканская фотаагенцыя "Getty Images" прапануе гранты фотажурналістам, якія працуюць над распрацоўкай значных праектаў, скіраваных на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства.

Мэта конкурсу «Grants for Editorial Photography» – падтрымка асвятлення значных палітычных, сацыяльных і культурных тэмаў.

Агенцыя прапануе 5 грантаў памерам 10 тыс. даляраў ЗША кожны.

Кандыдаты мусяць даслаць апісанне праекту памерам у 500 словаў, кароткае рэзюмэ і 20–25 уласных фатаграфій у якасці прыкладаў.

Дэдлайн – 13 мая 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс (на ангельскай мове) размешчана тут.

Крыніца: http://baj.by/

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.