МФМ-2017: Выстава «Беларусі прысвячаецца…»
10.10.2017 | 0

МФМ-2017: Выстава «Беларусі прысвячаецца…»

Выстава знаёміць з творчасцю выбітнага беларускага фотамайстра першай трэці ХХ стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі.

Прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1952 гг., а таксама новыя матэрыялы, якія былі адшуканыя ў апошнія часы.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу: Фатографа і Паэта – Льва Дашкевіча і Янкі Купалы.

Леў Урбанавіч Дашкевіч (1882–1957) – беларускі фатограф, публіцыст, педагог, навуковец, вынаходнік. Нарадзіўся 12 лютага 1882 г. у Менску ў сям’і дваран. Атрымаў адукацыю ў Дыжонскім універсітэце (раманскае аддзяленне факультэта славеснасці) і ў Вышэйшай школе графічных мастацтваў у Парыжы (аддзяленне фатаграфіі). Фотамастак займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў шэрагу навучальных устаноў Ерэвана (Арменія), Гянджы (Азербайджан), Тыфліса (Грузія), а затым і Мінска. Леў Дашкевіч першым у Беларусі распрацаваў і стаў чытаць курс лекцый па фатаграфіі (у Мінскам інстытуце народнай адукацыі). Акрамя прафесійнага захаплення фатаграфіяй, Леў Урбанавіч займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ультрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканін, у выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран.

Куратар: Надзея Саўчанка


Выстава будзе даступная для прагляду с 10 па 29 кастрычніка 2017 года
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К.Маркса, 12)
Час працы: 11:00 – 19:00 (каса працуе да 18:30), штодня

Кошт: для дарослых: – 6 бел.руб. 50 кап.; для студэнтаў дзённай формы навучання: – 5 бел.руб.; для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:  – 4 бел.руб.

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.