Form Line Color
21.06.2017 | 0

Form Line Color

 

Нямая камунікацыя. Улада вобразу над словам. Старажытная мова, здольная перадаваць інфармацыю на пачуццёвым узроўні. Вяршэнства формы над сэнсам, і сэнсу над зместам. Спадчына нашых продкаў і натуральны шлях нашай эвалюцыі. Адыходзячы ад вытокаў, мы вяртаемся ў тыя ж воды, дзе плынь з асацыяцый і схаваных сэнсаў нясе нас у акіян адзінага калектыўнага розуму.

Ці здольны ты ўбачыць тое, што схавана навідавоку? Уся наша размова пачынаецца і заканчваецца кропкай. Кропка — гэта маўчанне. А маўчанне — нішто. І для тога, каб разбурыць цішыню, мы ад кропкі праводзім лінію, якая з’яўляецца злучным звяном паміж светам пустэчы і светам форм.

Форма — гэта не нешта абстрактнае, яна мае сваю прадметнасць. Але без колеру ў лініі і формы няма душы, а сам колер — гэта безаблічны эмацыйны сігнал. І менавіта у іх калабарацыі нараджаецца жыццё і сутнасць.

Стварае новыя прадметы, сюжэты і асацыяцыі. Уключае працэс разважання. Прымушае нас думаць і ўяўляць. Агаляе істоту і выносіць галоўнае на першы план. Форма, лінія, колер — аснова, тры слупа, узаемадзеянне якіх дазваляе пабудаваць цэласную карціну свету, якая, у сваю чаргу, фарміруецца з самых дробных дэталяў. Ад складанага да простага і наадварот...

Аўтары выставы:

  • Ілля Гелей
  • Яўген Новак
  • Аляксандр Саенка
  • музычнае суправаджэнне — Андрэй Beat L

Выстава працуе да 30 чэрвеня
Месца: галерэя «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая, 3)
Час працы: панядзелак-субота:10:00 - 19:00 (нядзеля - выходны)
Уваход вольны

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.