«Моц месца». Фотавыстава Марыны Бацюковай
11.01.2019 | 0

«Моц месца». Фотавыстава Марыны Бацюковай

12 студзеня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агіскага ў аграгарадку Залессе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстава Марыны Бацюковай «Моц месца».

Марына Бацюкова: «Мінск - гэта маё месца, месца нараджэння, месца дзяцінства, юнацтва, кахання. Месца, якое на мяне эмацыйна ўплывае, прыемнае для мяне месца, месца, якое я асаблива адчуваю, месца маёй силы.

Гэтая выстава - мой визуальны дзённік, у гэтую серыю ўвайшоў вопыт маіх пачуццёвых перажыванняў, асабістых і грамадскіх. Час, быццам стужка, бяжыць блытуючыся з пырскамі мінскіх фантанаў і водамі Свіслачы. Ён вяртае успаміны пра стары парк з вялікімі дрэвамі, колам агляду, любімым фантанам і іншымі куткамі Мінска, значна больш утульнага і цішэйшага пад час майго дзяцінства. Адначасова гэта гістарычны цэнтр нашага горада.

На выставе вы пабачыце нейкае аўтрскае пераасэнсаванне. У кожнага сваё месца сілы. Мярку, гэтая сядзіба была такім месцам для Агінскага і, магчыма, гэтае месца і парк натхнілі нашага вялікага суачынніка і ён падараваў свету бяссмяротны шэдэўр - Паланэз Агінскага.

Існуе знакаміты лацінскі выраз «Quidquid recipitur», что азначае «кожны ўспрымае ў адпаведнасці са сваёй здольнасцю ўспрымаць». Я жа бачу сваю задачу ў тым, каб ствараць творы, здольныя актывізаваць глядачоў і вызваць у іх пачуцці і жаданне задумацца пра сваю ідэнтычнасць».

 



Месца: музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агіскага 
Адрас: аграгародок Залессе
Час працы галерэі: 9:00 - 18:00 (панядзелак - выходны) 
Выстава доўжыцца да 28 лютага

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.