«Шчырая фатаграфія». Выстава Сашы Зензінай
29.11.2017 | 0

«Шчырая фатаграфія». Выстава Сашы Зензінай

У Цэнтры гарадскога жыцця (Гродна, вул. Савецкая, 3) ладзіцца персанальная выстава фатографа Аляксандры Зензінай «Шчырая фатаграфія», якая аб'ядноўвае шэраг прац аўтара, створаных за апошні час.



Вядома, што мастак - гэта не той, хто нешта прыдумляе, а той, хто мае павышанную ўражлівасць, адчувальнасць да ўспрымання жыцця, а галоўнае - умее перадаваць свае пачуцці, думкі іншым людзям. Саша Зензіна - чараўніца, якая можа захаваць шчырасць, прыгажосць у паўсядзённым і перадаць гэта праз плёнку. Кожная работа - гэта новая фотагісторыя. Саша малюе карціны жыцця, расказвае пра падзеі і робіць гэта так, нібы яны адбываюцца на нашых вачах, перадае думкі, настроі, быццам гэтыя думкі і настроі нашы ўласныя.

Як адзначае фатограф, «прыгажосць – гэта не толькі пра знешнасць і нейкія ідэальныя прапорцыі ці іншае. Прыгажосць - гэта унутраныя якасці чалавека».


 

Фатограф: Саша Зензіна


Выстава Сашы Зензінай змяшчае цэлы фотаальбом розных жыццёвых гісторый. Кожны ўдзельнік дзеліцца сваімі любімымі здымкамі, лепшымі момантамі жыцця. Нам застаецца толькі ўспрымаць, адчуваць і захапляцца.

Пра аўтара

Саша Зеніна - фатограф. Нарадзілася ў 1994 годзе ў горадзе Гродна. Скончыла сярэднюю і мастацкую школу. Вучылася ў гарадзенскім дзяржаўным універ. ім Янкі Купалы, па спецыяльнасці «Графічны дызаін».


Выстава даступная да 3 снежня
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця (Гродна, вул. Савецкая, 3)
Час працы: панядзелак - пятніца з 10 да 18 гадзін (субота-нядзеля - па дамоўленасці)
Тэлефон для даведак:  8-0152 74 36 63 

Уваход вольны

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.