Выстава «Сон» Віктара Сянькова
20.02.2018 | 0

Выстава «Сон» Віктара Сянькова

Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная шафа» прадстаўляе выставу беларускага фатографа Віктара Сянькова. Экспазіцыя «Сон» будзе працаваць з 23 лютага да 24 сакавіка 2018 года.

На выставе будуць прадстаўлены пейзажы, гарадскія замалёўкі, нацюрморты і партрэты, выкананыя ў тэхніцы класічнай аналагавай фатаграфіі. 



Многіх месцаў, адлюстраваных на фота, ужо не існуе, і ніхто дакладна не скажа, дзе і ў які час яны былі. Але яны перажылі імгненні, каб ператварыцца ў кадры, што заварожваюць. Кадры, што выклікаюць адчуванне сну, адчуванне пераходу ў іншую рэальнасць, злоўленую фатографам, які здолеў захаваць для нас дымку і чароўнасць мінулых дзён. Работы Віктара Сянькова дзіўным чынам перадаюць незваротнае, тым самым спачатку аглушаюць нашыя органы ўспрымання сваёй унікальнасцю і сапраўднасцю, а затым прасочваюцца ў самыя глыбіні нашай існасці, каб распавесці таямніцу. 



Фота: Віктар Сянькоў


Віктар працуе як свабодны фатограф, выкладчык фатаграфіі, арганізатар і куратар выстаў. Ён з’яўляецца членам Беларускага Саюза Дызайнераў і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў.

У сваёй творчасці Віктар сумяшчае выкарыстанне як сучасных лічбавых тэхналогій, так і аналагавых працэсаў. У сферу яго інтарэсаў уваходзіць арт- і канцэптуальная фатаграфія, бязлінзавая фатаграфія, ручныя і альтэрнатыўныя метады друку.

У дадзены час мастак працуе над некалькімі персанальнымі праектамі і серыямі.

Работы знаходзяцца ў галерэі GRCU (Славенія), Музеі Набоа Нараньхо (Эквадор), а таксама ў калекцыях прыватных асоб у ЗША, Швецыі, Італіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Польшчы, Літвы, Турцыі, Новай Зеландыі, Літвы, Германіі, Аўстраліі.

Адкрыццё: 23 лютага а 19-ай гадзіне
Выстава даступная: да 24 сакавіка
Месца: «Кніжная Шафа» (Мінск, пр. Дзяржынскага, 9, уваход з двара)
Час працы: пн.-пт: 12.00 – 19.00, cуб.: 12.00 – 18.00 (нядз.: выхадны)
Тэлефон для даведак: +375 17 234-48-64.
Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53, shafaminsk@gmail.com

Уваход вольны!

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.