Конкурс ад Пасольства Швецыі #швецыягэта
18.05.2018 | 0

Конкурс ад Пасольства Швецыі #швецыягэта

Напярэдадні Дня Швецыі ў Мінску Пасольства Швецыі ў Беларусі запусціла конкурс ў Instagram #швецыягэта.

Не прапусціце свой шанец выйграць галоўны прыз – круіз на дваіх ад кампаніі «VR Lines».

Умовы конкурсу:

  1. Стаць падпісчыкам афіцыйнага акаўнта Пасольства Швецыі ў Instagram @swedeninbelarus
  2. Выкласці фотаздымкі, якія асацыююцца са Швецыяй альбо зроблены падчас вашых вандровак у Швецыю.
  3. Апісаць фотаздымак «Швецыя – гэта...»
  4. Абавязкова паставіць хэштэг #швецыягэта, каб прыз змог знайсці пераможцу.

Важна! Ваш акаўнт павінен быць адкрытым і вы павінным быць аўтарам фотаздымкаў.

Конкурс працягнецца да 27 траўня ўключна.

Галоўны прыз будзе ўручаны пераможцу 2 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Дзень Швецыі. Поспехаў!

Фото для анонса: Ola Ericson/imagebank.sweden.se

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.