"Прыгожыя? Надта ж..." Развагі з нагоды 2-га Мінскага фотафэсту
15.04.2014 | 3

"Прыгожыя? Надта ж..." Развагі з нагоды 2-га Мінскага фотафэсту

Другі Мінскі фестываль фатаграфіі набліжаецца да сваёй кульмінацыі. 3 красавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску адкрыліся тры новыя выстаўкі форуму — маладых малдоўскіх фатографаў “Беражлівае стаўленне да дробных рэчаў”: украінскай групы “L K” — “На

Мы ж пакуль звернем увагу на першую палову Мінскага фестывалю, якая адзначылася шэрагам праектаў: традыцыйнай маштабнай выстаўкай сябраў Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” — “Ступені”, выстаўкай-рэплікай армянскага фатографа Вігена Мнаяна “Ленінакан. 25 гадоў пасля. Цэнтральны рынак” і калектыўнай выстаўкай фотамастакоў Літвы — “Літоўская фатаграфія: праз пакаленні”. Пэўныя паралелі паміж імі правяліся самі сабой.

Сёлетні форум распачаўся не толькі з пэўных спадзяванняў, але і з перасцярог. З аднаго боку, праграма Мінскага фестывалю інтрыгавала істотнай колькасцю выставак замежных аўтараў, і, як адзначыў старшыня фотааб’яднання Сяргей Плыткевіч, гэты акцэнт быў зроблены наўмысна. “Такім чынам мы даём нашым фатографам магчымасць ацаніць самім, на якім узроўні знаходзіцца беларуская фатаграфія”, — патлумачыў ён, вызначыўшы асаблівасць 2-га Мінскага фестывалю. З іншага — тыя самыя перасцярогі ў дачыненні да беларускай часткі.

Што ўбачым на “справаздачнай” выстаўцы “Фотамастацтва”? У цэлым, якое разуменне фатаграфіі прадэманструе айчыннае фотааб’яднанне на прыкладзе 2-га Мінскага? Прызнацца, пэўныя скептычныя меркаванні назіраліся. Што ж на выхадзе? Калі падводзіць папярэднія вынікі, то тыя “змяшаныя” прадчуванні спраўдзіліся. На прыкладзе выстаўкі “Ступені” — у наяўнасці аказаліся і пэўныя зрухі ў адным, і трывалы застой — у іншым. Значная колькасць выставак яшчэ наперадзе, але нават літоўскі праект пацвердзіў галоўны недахоп беларускага фота (прынамсі, ад членаў “Фотамастацтва”) — інертнасць думкі.

Усё ж паспрабую адзначыць і вартасці “Ступеняў”. У параўнанні з мінулым годам, калі аднайменная выстаўка ў галерэі “Універсітэт культуры” выглядала пярэстай зборкай фота, экспазіцыя ў Галерэі Міхаіла Савіцкага сталася выставачным варыянтам на парадак вышэй. Нельга было не заўважыць стаўлення да работ, — фатаграфіі надрукаваны з любоўю і павагай, — заўважны і пошукі экспазіцыйных рашэнняў: якія творы “перагукаюцца” з іншымі, дапаўняюць адно аднаго, у цэлым, адчуваецца “прысутнасць” куратара, што, безумоўна, патрабаваўся, каб наведвальнікі атрымалі пэўнае візуальнае ўражанне. Пабудова экспазіцыі, культура друку работ, культура подпісаў пад адбіткамі — зрухаў у прэзентацыі фатаграфіі нельга не адзначыць, і можна толькі парадавацца таму, што ў фармальным плане, нарэшце, мы навучыліся рабіць годны выставачны прадукт.

Што ж да зместу… “Уся гэтая пышнасць” няўмольна выявіла галоўнае: фатаграфія ва ўспрыняцці пэўнай часткі нашых майстроў чамусьці па-ранейшаму не выходзіць за межы “прыгожых карцінак”. І, як паказала выстаўка, часам толькі гэты адзіны складнік лічыцца эталонам добрага фота.

Яркія да галавакружэння пейзажы, гарадскія замалёўкі, эстэцкія партрэты, жывапісныя нарысы, канцэптуальныя спробы… Як ні круці, але перад намі, за рэдкім выключэннем, — фатаграфія-паверхня, “фоташпалеры”, прызначэнне якіх — дэкаратыўная функцыя. Гэты варыянт будзе выдатна глядзецца ў інтэр’еры кватэры, офіса, урэшце, на рабочым стале камп’ютара (і, несумненна, цешыць вока), але няўжо геній фатаграфіі вычэрпваецца толькі гэтым? Няўжо прызначэнне апошняй — адно “прыгажосць”? Падобны “дыягназ” можна паставіць убачанаму, і нягледзячы на тое, што серыі пэўных аўтараў (гаворка — пра творы Марыны Бацюковай, Сяргея Плыткевіча, Вадзіма Качана, Элана Лыскова) выбіваліся з агульнай плыні “немагчымай прыгажосці”, гэта не змяняе сутнасці. Справа не ў тым, што згаданыя аўтары з’яўляюцца прынцыпова іншымі, “правільнымі” ці больш таленавітымі, а ў тым, чаму мы бачым менавіта гэтую плынь, дзе іншыя прыстойныя фатографы тонуць у “дзікім баляванні” эфектаў?

В.Качан. З серыі "Партрэт з партрэтам".

А.Грышкявічус. "Становячыся драўляным".

Што бачым у суседзяў? Акурат выстаўка літоўскіх фатографаў, якая праз пэўны час была адкрыта ў гэтай жа зале Галерэі Савіцкага, толькі падкрэсліла нашы прыкрыя слабасці. Тут няма аніякіх злых намераў: экспазіцыя проста прадэманстравала іншы падыход да фатаграфіі, скарыстацца якім цалкам у магчымасцях сябраў нашага фотааб’яднання.

Чаму мы не можам звярнуцца да ўласных фондаў — напрыклад, таго ж фотаклуба “Мінск”, асабістых архіваў фотамастакоў і паказаць знакавыя серыі, творы “легенд беларускай фатаграфіі” ды прадоўжыць гэтую лінію пераемнасці, нават спроб пераемнасці праз работы аўтараў наступных пакаленняў? Чаму мы не здольныя зрабіць падобную рэтраспекцыю, якую так па-мастацку выбудаваў Саюз фотамастакоў Літвы, даўшы магчымасць мінскай публіцы зазірнуць у недалёкае мінулае літоўцаў, пазнаёміцца з іх тагачаснай паўсядзённасцю, убачыць простых людзей у іх звычайным атачэнні? Чаму не можам далучыць да падобнага блока “класічнай фатаграфіі” сучасныя спробы асэнсавання нашай рэальнасці маладымі айчыннымі фатографамі? Усё можам, але глядзім у зусім іншы бок.

У выніку, выстаўка “Літоўская фатаграфія: праз пакаленні” здолела на тых жа самых метрах Галерэі Савіцкага распавесці пра гісторыю краіны, даць уяўленне пра феномен літоўскай фатаграфіі і пазнаёміць з яе аўтарамі. А серыі Альгіса Грышкявічуса “Цуды ў Мікалішкес” і Гіціса Скуджынскаса “Цішыня” нават дапамаглі патрапіць далей — у светапогляд літоўцаў.

Выстаўка армянскага фатографа Вігена Мнаяна “Ленінакан. 25 гадоў пасля. Цэнтральны рынак” — пра вынікі землятрусу ў Арменіі 1988-га — таксама выглядае не горшым прыкладам успрымання фатаграфіі як сродку асэнсавання сваёй гісторыі: фатограф працуе з паняццем калектыўнай траўмы, трагедыі, наступствы якой і праз дзесяцігоддзі нікуды не зніклі.

Калі казаць у гэтым ракурсе пра “Ступені” — фатаграфія як фіксацыя паўсядзённага жыцця, як сродак спасціжэння нашай рэальнасці, грамадства, паўтаруся, сродак асэнсавання гісторыі, — то ў памяці ўзнаўляюцца серыі Марыны Бацюковай “Андрэй Чэжын ардэнаносны ў Запаведніку Камунізму”, Сяргея Плыткевіча “Вялікая вада: прыгажосць і трагедыя”, Вадзіма Качана “Партрэт з партрэтам” і Элана Лыскова “Дом Марыі і міласэрнасці”. Але ці раскрывае ў поўнай меры кожны з іх сваю тэму? Ці складваюцца гэтыя работы ў нейкую агульную карціну?

Увогуле, што мы можам расказаць пра беларусаў і беларускую фатаграфію пасля прагляду выстаўкі “Ступені”? Пытанне, лічыце, не да месца, бо ў тым самым “асадку” — ружовыя заходы сонца, неба ў лужынах і барвовы колер лістоты. А мы з вамі ведаем, што толькі гэтым жыццё не вычэрпваецца.

І гэта, калі не дзіўна, дык вельмі сумна.

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ, рэдактар аддзела газеты "Культура" - першакрыніца \ http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=10021

  • Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета "КУЛЬТУРА". Выдаецца з кастрычнiка 1991 года - сайт http://www.kimpress.by/

 

 

 

Оставить комментарий

Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. Пожалуйста, авторизируйтесь или зарегистрируйтесь.
Размышления Дарьи Амелькович о втором Минском фестивале фотографии и творчестве белорусских фотографов. Во многом с ней можно согласиться, кроме сравнения литовской и белорусской экспозиций. Это две совершенно разные выставки, две разные концепции и задачи. Литовская выставка юбилейная, она приурочена к восьмидесятилетию Союза фотохудожников Литвы. Отсюда ретроспектива, работы авторов трех поколений литовских фотографов. Это и в названии отмечено. А в "Ступенях" по положению могли участвовать только работы, сделанные за последний год. И работы только членов БОО "Фотоискусство", причем здесь фотоклуб "Минск"? Я понимаю, что любой автор вправе ставить любые вопросы и делать собственные выводы. Но редактору отдела газеты "Культура", оценивая творческие процессы на основании конкретных выставок, нужно все-таки знать: какие цели и задачи ставились организаторами. И не требовать от них того, чего там в принципе не могло быть...
Дар'я Амяльковіч Сергей Михайлович, спасибо за реплику. Каюсь, про цель выставки "Ступени" не знала. Но если не ошибаюсь, ту же серию Вадима Качана нельзя назвать свежей, как и серию Виталия Раковича, как и точно один из проектов Олега Яровенко -- фотографии, если не ошибаюсь 2011 года... И это так, сходу. Во-вторых, даже во-первых, если задуматься: в чем суть выставки-проекта -- неужели показать последние работы (которые и не совсем последние, если присмотреться)? Об этом я и пишу, что выставка не понятно о чем: просто красивые картинки. Нет попытки взять некую тему, попытаться ее исследовать, раскрыть. Нет попытки показать белфото как явление, пусть со своими "особенностями". И сравнение с литовской экспозицией тут очень к месту: у них тема есть. У них как раз проект. Да, новые работы -- это хорошо, но этого явно не достаточно для полноценного главного выставочного проекта года БОО "Фотоискусства".
21 апреля в 23:46 · Нравится · 2


Сергей Плыткевич Дарья, проблема в том, что литовцы отбирали работы для выставки из массы других работ, которые находились оформленными в фотосоюзе. И в зависимости от того, кто мог поехать в Беларусь, вносили коррективы в экспозицию. Все работы в галерею привезла посольская машина. А мы до последнего мгновения не знали, что получим "на гора". Кто-то отнесся к проекту серьезно -- отбирал тему, сюжеты, специально печатал и оформлял. А кто-то принес свои старые работы, кто-то вообще отправил просто отпечатки. Если бы таких материалов, как твой было больше, если бы в нашей стране существовала реальная фотокритика, то мы эти болезни роста преодолели бы гораздо быстрее. Уважающие себя авторы сделали бы достойные выводы из критики. И в следующем году гораздо серьезнее отнеслись бы к участию в фестивале. Но критики пока нет. Да ей и негде пока появляться. К сожалению. Но проблема решаема...
Перебросил нашу маленькую дискуссию с Дарьей со странички БОО "Фотоискусство" в фэйсбуке. Думаю, здесь она более уместна.