Дак. фільм «Дэвід Лінч: Жыццё ў мастацтве»
by Беларусь, Мінск, вул. Някрасава, 3

Дак. фільм «Дэвід Лінч: Жыццё ў мастацтве»

 Начало : 14 марта 2018 19:00

 Конец : 14 марта 2018 21:00

 Теги:

Нет тегов

Фотографии конкурса :

Змрочны сюррэалізм, заблытаныя сюжэты, персанажы, метафары, што перацякаюць адна ў адну - гэта адметныя рысы творчасці героя дакументальнага праекта «Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве» рэжысёраў Джона Нгуйена, Рыка Барнса, Алівіі Неергаард-Холм (2016).

Першым поўнаметражным фільмам Лінча была «Галава-гумка» (Eraserhead, 1971), якая адразу ж атрымала статус культавай кінакарціны. Наступныя «Твін Пікс», «Дзюна», «Блакітны аксаміт», «Малхоланд Драйв» – толькі некаторыя з добра вядомых твораў рэжысёра, якія пацвердзілі ягоны статус выбітнага майстра кіно. Акрамя гэтага на рахунку Дэвіда Лінча безліч спробаў і эксперыментаў у самых розных накірунках мастацтва - у музыцы, жывапісу, фатаграфіі...



Дакументальны фільм «Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве» не з'яўляецца байопікам у чыстым выглядзе. Галоўная дзеючая асоба няспешна вядзе маналог, спакойна выпускаючы клубы цыгарэтнага дыму ў сваёй мастэрні і распавядаючы пра сваё ідылічнае дзяцінства, неспакойныя студэнцкія гады, пошук свайго шляху ў мастацтве і пра неўсвядомленае жаданне маляваць. Ён апісвае гіпнатычныя карціны свайго мінулага, якія вельмі падобныя на сцэны з ягоных фільмаў...

Мерапрыемства ў Facebook >>


Дата: 14 сакавіка 2018 года, 19:00
Месца: дыскусійны клуб BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3)

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую выставу.